Пс 12
 1  Кіраўніку хору: на актаву. Псальм Давіда. 
 2  Збаў, ГОСПАДЗЕ, бо ня стала багабойных, бо верныя счэзьлі сярод сыноў чалавечых. 
 3  Марнасьць прамаўляе кожны да бліжняга, вуснамі лісьлівымі і сэрцам дваістым гавораць. 
 4  Няхай адсячэ ГОСПАД усе вусны лісьлівыя, язык, што дзёрзка прамаўляе, 
 5  якія кажуць: “Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі! Хто гаспадар для нас?” 
 6  За злачынствы супраць прыгнечаных, за стогны ўцісканых паўстану цяпер, – кажа ГОСПАД, – пастаўлю ў бясьпецы таго, на якога дыхаюць [пагрозай]. 
 7  Словы ГОСПАДА – чыстыя словы, срэбра ў горне ад зямлі ачышчанае, сямікроць ператопленае. 
 8  Ты, ГОСПАДЗЕ, абарані іх, захавай іх ад пакаленьня гэтага на вякі. 
 9  Навокал ходзяць бязбожнікі, бо сярод сыноў чалавечых узвысіліся найбольш нягодныя.