Пс 47
 1  Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм. 
 2  Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці! 
 3  Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю. 
 4  Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя. 
 5  Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях) 
 6  Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы. 
 7  Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце! 
 8  Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем. 
 9  Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй. 
 10  Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.