Пс 61
 1  Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Давіда. 
 2  Пачуй, Божа, галашэньне маё, зваж на малітву маю! 
 3  Ад краю зямлі да Цябе клічу, калі зьнемагае сэрца маё; на скалу, што ўзвышаецца нада мною, узьвядзі мяне! 
 4  Бо Ты быў прыстанішчам маім, вежай моцы маёй супраць ворага. 
 5  Буду жыць у намёце Тваім вечна, маю надзею пад заслонаю крылаў Тваіх. (Сэлях) 
 6  Бо Ты, Божа, чуў абяцаньні мае, Ты даў валоданьне тым, што баяцца імя Твайго. 
 7  Дадай дні да дзён валадара, няхай гады яго [будуць] з пакаленьня ў пакаленьне, 
 8  Няхай жыве вечна перад абліччам Божым; прызнач міласэрнасьць і праўду, каб захоўвалі яго! 
 9  Дык буду выслаўляць імя Тваё на вякі, буду спаўняць абяцаньні мае кожны дзень.