Пс 126
 1  Сьпеў узыходжаньня. Калі ГОСПАД вярнуў палонных Сыёну, мы былі як у сьне. 
 2  Былі тады нашыя вусны поўныя сьмеху, і язык наш — сьпяваньня. Казалі тады між паганамі: “Вялікае ГОСПАД з імі ўчыніў!” 
 3  Вялікае ГОСПАД з намі ўчыніў, і мы былі радасныя. 
 4  Вярні, ГОСПАДЗЕ, нашых палонных, як ручаі на [зямлю] паўднёвую. 
 5  Той, хто ў сьлёзах сеяў, жаць будзе са сьпяваньнем. 
 6  Тыя, што несьлі насеньне на пасеў, ішлі плачучы, але, вяртаючыся, вернуцца са сьпяваньнем, снапы свае несучы.