1 Цім 4
 1  А Дух выразна кажа, што ў астатнія часы некаторыя адыйдуць ад веры, зважаючы на духаў падманлівых і вучэньні дэманавы, 
 2  якія праз крывадушнасьць тых, якія кажуць фальшыва і выпалілі сумленьне сваё, 
 3  якія забараняюць жаніцца, [кажуць] высьцерагацца ежы, якую Бог стварыў дзеля спажываньня з падзякай вернымі і тымі, якія пазналі праўду. 
 4  Бо ўсякае стварэньне Божае добрае, і нішто ня мае быць адкінутым, што прыймаецца з падзякаю, 
 5  бо асьвячаецца праз слова Божае і малітву. 
 6  Прадстаўляючы гэта братам, будзеш добрым служыцелем Ісуса Хрыста, спасіленым словамі веры і добрым навучаньнем, за якімі ты пайшоў сьледам. 
 7  А паганых і бабскіх баек цурайся, але практыкуйся ў пабожнасьці. 
 8  Бо цялеснае практыкаваньне мала карыснае, а пабожнасьць на ўсё карысная, маючы абяцаньне жыцьця цяперашняга і будучага. 
 9  Вернае [гэта] слова і ўсякага прыняцьця вартае. 
 10  Бо мы дзеля гэтага і працуем, і зьнявагі церпім, што спадзяемся на Бога Жывога, Які ёсьць Збаўца ўсіх людзей, а найбольш — верных. 
 11  Загадвай гэта і навучай. 
 12  Няхай ніхто не пагарджае маладосьцю тваёй, але будзь прыкладам для верных у слове, у ладзе жыцьця, у любові, у духу, у веры, у чысьціні. 
 13  Пакуль прыйду, займайся чытаньнем, пацяшаньнем, навучаньнем. 
 14  Не занядбоўвай дару [ласкі], што ў табе, які дадзены табе праз прароцтва, з ускладаньнем рук старостаў. 
 15  Гэта абдумвай, у гэтым будзь, каб посьпех твой быў яўны для ўсіх. 
 16  Захоўвай сябе і вучэньне, трывай у гэтым, бо, гэтак робячы, і сябе збавіш, і тых, якія слухаюць цябе.