Пс 149
 1  Альлелюя! Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў; хвала Яму ў зграмаджэньні багабойных! 
 2  Весяліся, Ізраілю, ў Творцы тваім; радуйцеся, сыны Сыёну, у Валадару вашым! 
 3  Хвалеце імя Ягонае карагодамі, на бубнах і на гусьлях выслаўляйце Яго! 
 4  Бо даспадобы ГОСПАДУ народ Ягоны; уцісканым Ён зьявіць збаўленьне. 
 5  Будуць цешыцца багабойныя ў славе [Ягонай], будуць весяліцца на ложках сваіх. 
 6  Праслаўленьне Богу няхай будзе ў вуснах іхніх, а меч двусечны — у руцэ іхняй, 
 7  каб зьдзейсьніць помсту над паганамі, кару над народамі, 
 8  каб вязаць валадароў іхніх ланцугамі, і шляхту іхнюю — кайданамі жалезнымі, 
 9  каб учыніць для іх суд, як напісана. Гэткая велічнасьць для ўсіх багабойных Ягоных! Альлелюя!