Пс 21
 1  Кіраўніку хору. Псальм Давіда. 
 2  ГОСПАДЗЕ! У моцы Тваёй будзе радавцца валадар, у збаўленьні Тваім ён вельмі ўсьцешыцца. 
 3  Ты даў яму жаданьне сэрца ягонага, і просьбам вуснаў ягоных Ты не адмовіў. (Сэлях.) 
 4  Бо Ты сустрэў яго дабраслаўленьнем дабра, усклаў яму на галаву карону з найчысьцейшага золата. 
 5  Жыцьцё ён прасіў у Цябе, Ты даў яму доўгасьць дзён на вякі вечныя. 
 6  Вялікая слава ягоная у збаўленьні Тваім; годнасьць і веліч Ты ўзлажыў на яго. 
 7  Бо Ты даў яму дабраслаўленьне вечнае, Ты разьвесяліў яго радасьцю перад абліччам Тваім. 
 8  Бо валадар спадзяецца на ГОСПАДА і праз міласэрнасьць Найвышэйшага не пахісьнецца, 
 9  Рука Твая знойдзе ўсіх ворагаў Тваіх, правіца Твая знойдзе тых, якія ненавідзяць Цябе. 
 10  Ты зробіш з іх печ вогненную у час [зьяўленьня] аблічча Твайго; ГОСПАД у гневе Сваім выгубіць іх, і агонь зжарэ іх. 
 11  Ты зьнішчыш плод іхні на зямлі і насеньне іхняе — спасярод сыноў чалавечых. 
 12  Бо яны кнулі ліхое супраць Цябе, надумалі зламыснае, якое не змаглі [зьдзейсьніць], 
 13  бо Ты павернеш іх наўцёкі, нацягнеш лук Твой супраць твару іхняга. 
 14  Узьніміся, ГОСПАДЗЕ, у моцы Тваёй! Мы будзем сьпяваць і выслаўляць магутнасьць Тваю.