Пс 54
 1  Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Навучаньне Давіда, 
 2  калі прыйшлі Зіфеі і сказалі Саўлу: “Ці ж гэта не Давід схаваўся у нас? 
 3  Божа, імем Тваім збаў мяне, і магутнасьцю Тваёю вядзі справу маю! 
 4  Божа, пачуй малітву маю, прыхілі вуха да словаў вуснаў маіх! 
 5  Бо чужынцы паўсталі супраць мяне, і моцныя шукаюць душы маёй; яны ня маюць Бога перад сабою. (Сэлях) 
 6  Вось, Бог – дапамога мая; Госпад падтрымлівае душу маю. 
 7  Зьвяртаючыся, зьвернецца ліха на ворагаў маіх. У праўдзе Тваёй Ты вынішчы іх! 
 8  Тады ахвотна буду ахвяроўваць Табе; буду славіць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ, бо Ты – добры! 
 9  Бо Ты вызваліў мяне ад усіх трывогаў, і на [загубу] ворагаў маіх глядзелі вочы мае.