Пс 60
 1  Кіраўніку хору: на лад: “Лілея сьведчаньня”. Залатая песьня Давіда. Дзеля навучаньня, 
 2  калі ён змагаўся з Арам-Нагараім і з Арам-Цова, і калі Ёаў, варочаючыся, пабіў Эдом у Саляной даліне, дванаццаць тысячаў. 
 3  Божа, Ты нас пакінуў, нас раструшчыў! Ты разгневаўся, вярніся зноў да нас! 
 4  Ты затрос зямлёю, расшчапіў яе; вылячы разломы ейныя, бо яна хістаецца! 
 5  Ты даў убачыць народу Твайму цяжкую долю, напаіў нас віном зьбянтэжаннасьці. 
 6  Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях) 
 7  Каб былі ўратаваныя ўмілаваныя Твае, збаў правіцай Тваёй і адкажы нам, і адкажы мне. 
 8  Бог сказаў у сьвятасьці Сваёй: “Я ўзрадуюся! Я падзялю Сыхэм, і даліну Сукот разьмераю. 
 9  Мой Гілеад, і Мой Манаса, і Эфраім — моц галавы Маёй; Юда — заканадаўца Мой! 
 10  Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская”. 
 11  Хто ўвядзе мяне ў горад умацаваны? Хто завядзе мяне ў Эдом? 
 12  Ці ж ня Ты, Божа, нас пакінуў і не выходзіш, Божа, з войскамі нашымі? 
 13  Дай нам успамогу ў прыгнечаньні [нашым], бо марны ратунак чалавечы. 
 14  З Богам мы зьявім сілу, і Ён растопча прыгнятальнікаў нашых.