Бц 5
 1  Вось кніга радаводу Адама. У дзень, калі Бог стварыў Адама, зрабіў яго на падабенства Божае, 
 2  мужчыну і жанчыну стварыў іх, і дабраславіў іх, і назваў іх імя “чалавек” у дзень стварэньня іх. 
 3  І жыў Адам сто трыццаць гадоў, і нарадзіў [сына] на падабенства сваё, як вобраз свой, і назваў імя яго Сэт. 
 4  І было дзён Адама па нараджэньні Сэта васемсот гадоў, і нарадзіў ён сыноў і дачок. 
 5  І былі ўсе дні Адама, якія ён жыў, дзевяцьсот трыццаць гадоў, і ён памёр. 
 6  І жыў Сэт сто пяць гадоў, і нарадзіў Эноса. 
 7  І жыў Сэт па нараджэньні Эноса васемсот сем гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 8  І былі ўсе дні Сэта дзевяцьсот дванаццаць гадоў, і ён памёр. 
 9  І жыў Энос дзевяноста гадоў, і нарадзіў Кейнана. 
 10  І жыў Энос па нараджэньні Кейнана васемсот пятнаццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 11  І былі ўсе дні Эноса дзевяцьсот пяць гадоў, і ён памёр. 
 12  І жыў Кейнан семдзесят гадоў, і нарадзіў Магалялеэля. 
 13  І жыў Кейнан па нараджэньні Магалялеэля васемсот сорак гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 14  І былі ўсе дні Кейнана дзевяцьсот дзесяць гадоў, і ён памёр. 
 15  І жыў Магалялеэль шэсьцьдзесят пяць гадоў, і нарадзіў Ярэда. 
 16  І жыў Магалялеэль па нараджэньні Ярэда васемсот трыццаць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 17  І былі ўсе дні Магалялеэля васемсот дзевяноста пяць гадоў, і ён памёр. 
 18  І жыў Ярэд сто шэсьцьдзесят два гады, і нарадзіў Эноха. 
 19  І жыў Ярэд па нараджэньні Эноха васемсот гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 20  І былі ўсе дні Ярэда дзевяцьсот шэсьцьдзесят два гады, і ён памёр. 
 21  І жыў Энох шэсьцьдзесят пяць гадоў і нарадзіў Мэтушэляха. 
 22  І хадзіў Энох з Богам па нараджэньні Мэтушэляха трыста гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 23  І былі ўсе дні Эноха трыста шэсьцьдзесят пяць гадоў. 
 24  І хадзіў Энох з Богам, і ня стала яго, бо забраў яго Бог. 
 25  І жыў Мэтушэлях сто восемдзесят сем гадоў, і нарадзіў Лямэха. 
 26  І жыў Мэтушэлях па нараджэньні Лямэха семсот восемдзесят два гады, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 27  І былі ўсе дні Мэтушэляха дзевяцьсот шэсьцьдзесят дзевяць гадоў, і ён памёр. 
 28  І жыў Лямэх сто восемдзесят два гады, і нарадзіў сына, 
 29  і назваў яго імя Ной, кажучы: “Ён пацешыць нас у рабоце нашай і ў працы рук нашых на зямлі, якую пракляў ГОСПАД”. 
 30  І жыў Лямэх па нараджэньні Ноя пяцьсот дзевяноста пяць гадоў, і нарадзіў сыноў і дачок. 
 31  І былі ўсе дні Лямэха семсот семдзесят сем гадоў, і ён памёр. 
 32  І было Ною пяцьсот гадоў, і нарадзіў Ной Сэма, Хама і Яфэта.