Разьдзел 19
 1  Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым крывадушны вуснамі сваімі, і да таго ж дурны. 
 2  Таксама нядобра душы бяз ведаў, і хто сьпяшаецца нагамі [сваімі], згрэшыць. 
 3  Неразумнасьць чалавека кры?віць шлях ягоны, але сэрца ягонае гневаецца на ГОСПАДА. 
 4  Маёмасьць дадае шматлікіх сяброў, а ўбогага пакідае бліжні ягоны. 
 5  Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, не ўратуецца. 
 6  Шмат хто паніжаецца перад магнатам, і кожны — бліжні чалавеку, які [дае] падарункі. 
 7  Усе браты беднага ненавідзяць яго, тым больш сябры ягоныя аддаляюцца ад яго; той бяжыць, каб паразмаўляць, але іх няма. 
 8  Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро. 
 9  Сьведка фальшывы не пазьбегне пакараньня, і хто дыхае няпраўдай, загіне. 
 10  Не пасуе дурню раскоша, тым больш слузе мець уладу над князямі. 
 11  Розум чалавека стрымлівае гнеў ягоны, і слава яго — у прабачэньні правінаў. 
 12  Гнеў валадара — як ры?каньне ільва, а зычлівасьць ягоная — як раса на траве. 
 13  Неразумны сын — загуба для бацькі, а сварлівая жонка — як няспыннае капаньне [праз дах]. 
 14  Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА. 
 15  Лянота кідае ў сон, і нядбайная душа будзе цярпець голад. 
 16  Хто захоўвае прыказаньні — захоўвае душу сваю, хто не шануе шлях Яго — памрэ. 
 17  Хто літуецца над убогім, той пазычае ГОСПАДУ, за дабрадзейства Ён аднагародзіць яму. 
 18  Карай сына свайго, пакуль ёсьць надзея, і няхай не спрычы?ніцца да загубы яго душа твая. 
 19  Зласьлівы няхай атрымае пакараньне, бо калі пашкадуеш яго, яшчэ больш павялічыш [кару]. 
 20  Слухай парады і прыймай настаўленьне, каб стаўся ты мудрым пры канцы [дзён]. 
 21  Шмат думак у сэрцы чалавека, але збудзецца намер ГОСПАДА. 
 22  Пажаданая для чалавека міласэрнасьць ягоная, і бедны лепшы за чалавека хлусьлівага. 
 23  Страх перад ГОСПАДАМ [вядзе] да жыцьця, і такі [чалавек] будзе жыць, і насыціцца, і зло не наведае яго. 
 24  Гультай хавае руку сваю ў місе, але нават да вуснаў сваіх не падымае яе. 
 25  Бі насьмешніка, і неразумны паразумнее, дакарай разумнага, і ён здабудзе веданьне. 
 26  Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу. 
 27  Перастань, сыне мой, слухаць настаўленьні, якія адводзяць ад словаў веданьня. 
 28  Сьведка нягодны насьміхаецца над судом, і вусны бязбожнікаў глытаюць злачынства. 
 29  Падрыхтаваныя прысуды для насьмешнікаў, а хвастаньне — на плечы дурняў.